У Беларусі часткова абмяжуюць інтэрнэт
- 24.03.2026, 15:31
На Дзень Волі.
У Беларусі з 24 па 26 сакавіка будзе абмежаваны доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў краіны. Пра гэта папярэдзілі кліентаў беларускія хостынг-правайдары, копія паведамлення маецца ў рэдакцыі «Зеркала».
«Згодна з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра, з 20:00 24 сакавіка да 08:00 26 сакавіка 2026 года беларускія хостынг-правайдары абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за мяжы», — адзначаецца ў паведамленні.
Абмежавальныя меры звязаныя з «пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх дапамогай».
Пры гэтым абмежаванні закрануць не ўсе сайты, а толькі тыя, што размяшчаюцца на паслузе «віртуальны хостынг», то бок пераважна невялікія сэрвісы і ініцыятывы.