Над Гомелем ляціць расійскі дрон
- 24.03.2026, 17:51
На тэрыторыю Беларусі ён заляцеў пасля абстрэлу Украіны.
Расійскі дрон перасёк украінска-беларускую мяжу а 15:23 у раёне Добрянкі і пачаў рухацца ў кірунку Гомеля, перадае ўкраінскі маніторынгавы канал Monitorwarr.
Праз 5 хвілін сігнал знік каля Пясчанай Буды, Гомельскі раён. Далейшы лёс дрона невядомы.
Над Гомелем каля 15:55 бачылі пралёт БПЛА, піша выданне «Флагшток». Таксама мясцовыя жыхары паведамляюць пра шум верталёта.
Заўважым, што ўчора, 23 сакавіка, жыхароў Мінска разбудзіў гук дрона.