BE RU EN

Украінскія разведчыкі ўзялі ў палон двух расійскіх акупантаў

  • 24.03.2026, 17:54

Кадры блізкага бою.

Байцы падраздзялення «Стугна», што ўваходзіць у склад «Спецпадраздзялення Цімура» ГУР МА Украіны, падчас выканання стабілізацыйных задач на Запарожскім напрамку ўзялі ў палон двух вайскоўцаў Узброеных Сіл РФ.

Пра гэта паведамляе «Цэнзар.НЕТ» са спасылкай на прэс-цэнтр ГУР.

Як адзначаецца, ваенныя разведчыкі паспяхова вывелі палонных на падкантрольную Украіне тэрыторыю, накармілі і аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

Пазней акупантаў абмяняюць на ўкраінскіх абаронцаў.

Апошнія навіны