BE RU EN

Расійскія дроны ўдарылі па цэнтры Львова

  • 24.03.2026, 18:20

Гарыць жылы дом, пашкоджана спадчына ЮНЕСКА, ёсць цяжка параненыя.

У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў у цэнтры Львова пашкоджаныя два жылыя дамы. Пра гэта паведаміў мэр горада Андрэй Садавы.

«У выніку варожай атакі пашкоджаны жылы дом у цэнтры Львова. Усе службы выехалі на месца», – адзначыў ён.

У Львоўскай ОВА таксама заявілі пра «прылёт» у цэнтральнай частцы Львова.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпела спадчына ЮНЕСКА. Пагроза застаецца высокай. Заставайцеся ў сховішчах», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных ОВА, прынамсі два чалавекі цяжка параненыя.

Пазней Садавы паведаміў пра яшчэ адно трапленне варожага дрона ў жылы дом у Сыхаве — на праспекце Чырвонай Каліны.

Апошнія навіны