Bloomberg: Іран бярэ да $2 млн за бяспечны праход судна праз Армузскі праліў
- 24.03.2026, 19:38
Па некаторых рэйсах Тэгеран ужо атрымаў аплату.
Іран пачаў спаганяць транзітныя зборы з некаторых камерцыйных суднаў, якія праходзяць праз Армузскі праліў, паведаміў Bloomberg са спасылкай на неназваныя інфармаваныя крыніцы. Паводле дадзеных агенцтва, дакладных тарыфаў няма: сума разлічваецца асобна для кожнага рэйса, плата за праход можа дасягаць $2 млн за судна. Як адзначае Bloomberg, па некаторых рэйсах Іран ужо атрымаў аплату, «хоць механізм і валюта плацяжу пакуль неясныя».
Раней ужо з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Іран хоча фармалізаваць спагнанне платы за бяспечны праход суднаў праз Армузскі праліў. На мінулым тыдні адзін з іранскіх дэпутатаў заявіў, што ў парламенце разглядаецца прапанова абавязаць краіны плаціць Ірану за выкарыстанне Армузскага праліву як бяспечнага марскога шляху. Пры гэтым крыніцы Bloomberg адзначаюць, што арабскія краіны лічаць непрымальнымі плацяжы за праход праз Армуз. Як вядома, паўночнае ўзбярэжжа праліва належыць Ірану, а паўднёвае — ААЭ і Аману. Акрамя таго, Індыя ўжо заявіла, што міжнароднае права гарантуе права свабоды суднаходства праз праліў, і ніхто не мае права браць за гэта дадатковую плату.