HBO паказала першы кадр з серыяла пра Гары Потэра
- 24.03.2026, 21:07
Публікацыя падпісана словам «Заўтра».
З'явіўся першы кадр з серыяла пра Гары Потэра. Яго апублікавала кінакампанія HBO ў Instagram.
На ім са спіны бачны падобны да Гары Потэра акцёр, у плашчы для гульні ў квідыч, а ў руцэ — мятла. Кадр зняты ў зімовай абстаноўцы. Пост аўтары падпісалі словам «Заўтра».
Прэм'ера першага сезону серыяла запланавана на пачатак 2027 года.
Серыял «Гары Потэр» стварае кампанія Warner Bros., HBO — яе падраздзяленне. Ён будзе зняты на аснове сямі кніг пісьменніцы Джоан Роўлінг: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемны пакой», «Гары Потэр і вязень Азкабана», «Гары Потэр і Кубак агню», «Гары Потэр і Ордэн Фенікса», «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» і «Гары Потэр і Дары Смерці». Роўлінг таксама з'яўляецца выканаўчым прадзюсарам. Усяго плануецца выпусціць сем сезонаў, кожны з якіх будзе прысвечаны адной з кніг.
Гары Потэра ў новым серыяле сыграе Дамінік Маклафлін, Гэрміёну Грэйнджэр — Арабэла Стэнтан, а Рона Ўізлі — Аласцэр Стаўт. Роўлінг ухваліла адабраных акцёраў.