BE RU EN

«Яйкі па 7 рублёў так затрыгералі людзей»

  • 24.03.2026, 21:24

Кошт хатніх яек абурыў беларусаў у сацсетках.

Беларуска напісала ў Threads, што прадае хатнія яйкі па 7 рублёў за дзясятак. Кошт абурыў карыстальнікаў сацсеткі. Некаторыя дапусцілі, што жанчына прадае крамныя яйкі пад выглядам хатніх. Аўтарка арыгінальнага паста ўсе абвінавачанні адхіліла і нават паказала курнік, перадае «Зеркало».

«Мінск! Хатнія яйкі. Дзясятак 7 руб.», — напісала мінчанка. Гэты пост паглядзелі амаль 44 тысячы разоў, пад аб'явай пакінулі сотні каментарыяў. Папулярныя такія:

«Купляем за 4, прадаем за 7».

«Што яйкі, што сала, тыпу хатняе ўдвая даражэй за крамныя. Былі дзве вёскі, былі куры і яйкі, цяпер няма, бяру ў краме — яйкі як яйкі і сала як сала, нічога абсалютна ў іх няма. Ёсць шанец яшчэ баўтуны („баўтуны“ — гэта наседжаныя яйкі без зародка. — Заўв. рэд.) купіць».

«Дорага. Іхняя цана 5 рублёў».

«Зімой хатнія куры столькі не нясуць, у вас іх або больш за 100/150, або даўга збіралі».

Прадавачка яек адрэагавала на сваю папулярнасць, расказала пра сямейную гаспадарку і паказала нясушак.

«Яйкі па 7 рублёў так затрыгералі людзей. Такой лухты ў каментарах я яшчэ не чытала. Няўжо сапраўды ёсць людзі, якія вымазваюць крамныя яйкі какашкамі, сціраюць штампы, каб потым прадаць як хатнія? Каб зверху зарабіць два рублі, сур'ёзна? Шчыра шкада гэтых асобін, калі ім болей няма чым заняцца. А тым не менш, тата прывёз учора з дачы свежыя яйкі. Засталося пару латкоў, хто хоча — пішыце. І, дарэчы, сваіх кур мы абажаем, любім і даглядаем», — напісала яна ў іншым пасту.

«Калі так хатнія яйкі за 7 рублёў затрыгералі народ, я ўяўляю, што будзе, калі яны ўбачаць летам нашы памідоры», — дадала яна пазней.

Паводле слоў мінчанкі, іх памідоры летам могуць важыць і каля 1,2 кг.

Апошнія навіны