Візіт Ціханоўскай у Кіеў пераносіцца на нявызначаны тэрмін
- 24.03.2026, 23:38
Яе паездка ў сталіцу Украіны планавалася на 25 сакавіка.
Запланаваны візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну адкладзены на нявызначаны тэрмін, пра гэта 24 сакавіка выданню «Вот Так» паведамілі яе прэс-сакратар і крыніцы ў дыпламатычных колах Украіны. Новыя даты пакуль не вызначаныя, піша «Белсат».
Паводле даных СМІ, паездка Ціханоўскай у Кіеў планавалася на 25 сакавіка — Дзень Волі. У межах візіту Ціханоўская павінна была сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх дыпламатаў, прычынай сталі, нібыта, тэхнічныя абставіны, у тым ліку несупадзенне раскладаў Ціханоўскай і Зяленскага. Ствярджаецца, што рашэнне пра перанос магло быць прынята ў апошні момант.