BE RU EN

Яшчэ дзве вобласці Беларусі паднялі цэны на праезд у грамадскім транспарце

  • 25.03.2026, 8:56

Апублікаваныя новыя тарыфы.

Кошт праезду ў грамадскім транспарце павысілі ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Адпаведныя рашэнні, якія прынялі мясцовыя аблвыканкамы, былі 25 сакавіка апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Зеркало».

Праезд у аўтобусах і тралейбусах Гродзеншчыны і Магілёўшчыны падаражэў на 15 капеек. Новы тарыф складае 1,05 рубля за адну паездку на звычайных маршрутах у рэгулярных зносінах і 1,15 рубля — на экспрэсных.

Гранічны максімальны тарыф на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на звычайных маршрутах складзе 14 капеек за кожны кіламетр праезду, на хуткасных маршрутах і дадатковых рэйсах — 16 капеек, на экспрэсных маршрутах — 17 капеек.

Таксама падаражэлі праязныя.

Раней кошт праезду ў грамадскім транспарце павысілі ў Мінску, а таксама ў Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцях.

Апошнія навіны