BE RU EN

Івонка Сурвіла: Разам мы вызвалім наш мілы і чароўны край

  • 25.03.2026, 10:45

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Волі.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём волі.

Івонка Сурвіла зазначыла ў сваім звароце, што месца беларускага народу — у дэмакратычнай Еўропе. І толькі тады, «калі мы станемся незалежнымі ад так званага «старэйшага брата» — толькі тады мы зоймем пачэснае месца між цывілізаванымі народамі свету, на якое мы маем поўнае права».

— Нажаль, пасля ледзь не стагоддзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку Масквы, свет забыўся пра беларусаў, пакуль наш народ не прыпомніў яму у 2020-м годзе пра нашае існаванне, — зазначыла старшыня Рады БНР.

— Толькі дзякуючы вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы Беларусі, мы ажылі!

Калі б зноў ня ўмяшалася Масква, магчыма, мы ўжо жылі б у нашым вольным краю. І не змагаліся б сёння за вызваленне тысячаў палітычных вязняў, якія яшчэ ўсё сядзяць за кратамі ў Беларусі.

Івонка Сурвіла заклікала беларусаў памятаць, што будучыня «залежыць ад кожнага і кожнае з нас»:

— Так, як нашыя продкі ў 1918-м годзе, разам мы вызвалім наш мілы і чароўны край! Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Апошнія навіны