На Камароўцы знайшлі «залатую» ягаду
- 25.03.2026, 11:37
Кошт шакаваў пакупнікоў.
Чарэшню па 230 рублёў за кілаграм у продажы на сталічным Камароўскім рынку заўважыў тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае!».
Як пазначана на цэнніку, касцяністы плод «саладзенькі-прэсаладзенькі, хрумсткі, проста цуд».
Побач з чарэшняй прадаецца «адборная» галубіка з Перу. Кошт ягады — 120 рублёў за кілаграм.