BE RU EN

Мікалай Лукашэнка выканаў просьбу Пуціна ў КНДР

  • 25.03.2026, 16:28

Крамлёўскі дыктатар прасіў ушанаваць памяць салдат, якія ваявалі супраць узброеных сіл Украіны.

Падчас афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў КНДР малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай, які рэгулярна суправаджае бацьку ў замежных паездках, усклаў букет кветак да манумента «Вызваленне» ў Пхеньяне — па асабістай просьбе Уладзіміра Пуціна, паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.

Як удакладняе тэлеграм-канал, кветкі былі ўскладзеныя ў знак удзячнасці Паўночнай Карэі за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Сам Аляксандр Лукашэнка прыбыў у сталіцу КНДР з дзвюхдзённым візітам па запрашэнні Кіма Чэн Ына.

Апошнія навіны