BE RU EN

Прэзідэнт Еўрапарламента: Сёння асаблівы дзень для беларусаў

  • 25.03.2026, 18:17

25 сакавіка — магутны сімвал пратэсту супраць дыктатуры.

Прэзідэнт Еўрапарламента Роберта Мецола выступіла з заявай у падтрымку беларусаў напярэдадні пасяджэння 25 сакавіка — у Дзень Волі, які традыцыйна адзначаюць беларусы па ўсім свеце.

Роберта Мецола адзначыла, што гэтая дата мае асаблівае значэнне для Беларусі як сімвал барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

«Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, вядомы як Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Беларусь абвясціла незалежнасць. Для мільёнаў беларусаў гэтая гадавіна стала магутным сімвалам пратэсту супраць прыгнятальнай дыктатуры. І мы карыстаемся гэтай магчымасцю, каб чарговы раз пацвердзіць нашу падтрымку ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную краіну», — заявіла Мецола, пачынаючы пленарнае пасяджэнне Еўрапарламента 25 сакавіка.

Апошнія навіны