Reuters: Пажар у расійскіх партах быў бачны з Хельсінкі
- 25.03.2026, 18:20
РФ спыніла адгрузку нафты на Балтыцы.
Атакі ўкраінскіх беспілотнікаў па аб'ектах на паўночным захадзе Расіі парушылі працу ключавой інфраструктуры нафтавага экспарту. Як паведамляе Reuters, пасля серыі ўдараў парты Прыморск і Усць-Луга часова спынілі адгрузку нафты і нафтапрадуктаў.
У выніку атак на тэрміналах ўспыхнулі буйныя пажары. Паводле звестак крыніц, у Усці-Лузе тэрыторыю аб'екта ачапілі, а агонь ахапіў рэзервуары з палівам. Пра пацярпелых не паведамляецца, аднак маштабы ўзгарання аказаліся значнымі.
У сацсетках распаўсюджваюцца відэа з густымі клубамі чорнага дыму над портамі. Гэтыя паведамленні ўскосна пацвярджаюць і відавочцы з суседніх краін. Так, фінскі парламентарый Хейккі Аутто распавёў, што падчас пасадкі ў аэрапорце Хельсінкі бачыў магутны дымавы шлейф з боку Прыморска. Паводле яго слоў, тое, што адбываецца, выглядае трывожна, хоць сітуацыя з бяспекай у Фінляндыі не змянілася.
Дэпутат таксама заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расіі, каб абмежаваць экспарт нафты без ужывання ўдарных дронаў. Паводле ацэнкі Reuters, атакі на балтыйскія парты сталі адным з найбольш сур'ёзных удараў па расійскай нафтавай інфраструктуры за апошнія гады вайны.