Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі
- 25.03.2026, 18:48
Дыктатар схлусіў пра просьбу першай лэдзі ЗША.
Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп абвергла заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яна нібыта звярталася да яго па дапамогу ў пасярэдніцтве ў справе ўз’яднання вывезеных расіянамі ўкраінскіх дзяцей з іх сем’ямі.
Меланія Трамп абвергла заявы Аляксандра Лукашэнкі, падкрэсліўшы, што яны не адпавядаюць рэчаіснасці і не маюць падстаў.
Паводле яе слоў, усе перамовы пра ўз’яднанне ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый, з іх сем’ямі вяліся наўпрост — паміж ёю, яе афіцыйным прадстаўніком, а таксама ўладамі Расіі і Украіны.
Яна асобна адзначыла, што ў гэтым працэсе не было ніякіх пасярэднікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.
Пра нібыта кантакты з Меланіяй Трамп Лукашэнка распавёў на мінулым тыдні на прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамовам з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам.