У Еўрапарламенце вывесілі вялізны бела-чырвона-белы сцяг да Дня Волі
- 25.03.2026, 20:05
Фотафакт.
Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі. Дэпутаты Еўрапарламента вывесілі вялізны бела-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з Беларуссю. Акцыя прайшла па ініцыятыве кіраўніцы дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажаты Гасеўскай.
«Сёння адзначаецца Дзень Волі Беларусі — не прызнанае рэжымам Лукашэнкі свята, якое нагадвае, што Беларусь з’яўляецца незалежнай і суверэннай дзяржавай, а беларусы патрабуюць свабоды. Сімвалічна, што сёння таксама мінае 5 гадоў ад зняволення нашага нязломнага суайчынніка, Анджэя Пачобута.
Рэжым Лукашэнкі баіцца свабоды, баіцца свабодных людзей. Таму ён імкнецца яе задушыць — фальсіфікуючы гісторыю, змагаючыся з памяццю і пераследуючы тых, у каго не можа адабраць свабоду, тых, каму хапае смеласці казаць праўду. Але гэтую барацьбу яму не выйграць. Мільёны людзей у глыбіні душы ў Беларусі, мільёны людзей у Польшчы, а таксама сёння ў Еўрапейскім парламенце кажуць: #ЖывеБеларусь! #СвабодуПачобуту!», – напісаў у X еўрадэпутат і былы кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі.