Пуцін забараніў вывозіць у ЕАЭС больш за $100 тыс. наяўнымі
- 25.03.2026, 21:33
З 1 красавіка.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін забараніў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам вывозіць з Расіі ў краіны ЕАЭС сумы, што перавышаюць эквівалент $100 тыс.
Выключэннем будуць выпадкі вывазу сродкаў за мяжу праз паветраныя пункты пропуску, вызначаныя ўрадам, пры наяўнасці засведчаных банкаўскіх выпісак, якія пацвярджаюць зняцце грошай з рахункаў тых, хто іх вывозіць, або «іншых дакументаў, пералік якіх вызначаецца ўрадам».