У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў будынак на праспекце Пераможцаў
- 25.03.2026, 21:37
Фотафакт.
Аўарыя адбылася на праспекце Пераможцаў у Мінску раніцай у сераду, 25 сакавіка 2026 года. Як паведамілі ў ДАІ, 45-гадовая кіроўца на аўтамабілі Nissan рухалася па праспекце.
У пэўны момант яна пачала паварочваць направа ў бок стаянкі каля дома №89. Спачатку аўтамабіль здзейсніў наезд на Geely. Потым Nissan выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў фасад будынка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у машыны заклініла педаль газу. Гэта і стала прычынай ДТЗ. У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі пашкоджанні.