ЗША прыгразілі «зладзіць пекла» для Ірана
- 25.03.2026, 21:38
У Белым доме заявілі, што Трамп «не блефуе».
ЗША ўдаряць па Іране «мацней, чым калі-небудзь раней», калі ён працягне баявыя дзеянні, — заявіла на брыфінгу прадстаўніца Белага дома Кэролайн Левіт, перадае The Wall Street Journal.
«Прэзідэнт [Дональд] Трамп не блефуе і гатовы зладзіць пекла», — сказала яна.
Левіт заявіла, што «любы гвалт пасля гэтага моманту будзе вынікам адмовы Ірана прызнаць сваю паразу і пайсці на здзелку».