У Вільнюсе прайшоў мітынг да Дня Волі
- 25.03.2026, 23:02
Фотарэпартаж.
У сераду ўвечары на Лукішскай плошчы ў Вільнюсе адбыўся мітынг, прыурочаны да Дня Волі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек — прадстаўнікі беларускай дыяспары і іх прыхільнікі, перадае Sota.
Удзельнікі прыйшлі з сцягамі Літвы, Еўразвязу і гістарычнымі беларускімі сцягамі, гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!».
Мітынг суправаджаўся выкананнем гімнаў Літвы і Беларусі. Сабраныя запалілі свечкі ў памяць пра загінулых і пранеслі іх да пасольства Беларусі.