BE RU EN

Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» прыносіць футбалістам пончыкі і круасаны

  • 26.03.2026, 1:43

Альваро Арбелоа незвычайным спосабам дзякуе футбалістам пасля пераможных матчаў.

Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Альваро Арбелоа незвычайным спосабам дзякуе футбалістам пасля пераможных матчаў, паведамляе (Yahoo Sports https://sports.yahoo.com/articles/arbeloa-secret-gesture-towards-real-091000409.html).

Паводле інфармацыі журналіста Эду Агірэ, трэнер на наступны дзень пасля паспяховых матчаў прыносіць на базу выпечку і раздае футбалістам на сняданак.

«Альваро кажа гульцам: «Хлопцы, сняданак». Ходзіць і раздае круасаны, пончыкі…», — заявіў Агірэ.

18 сакавіка «Рэал» забяспечыў сабе месца ў 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, перамогшы ў адказным матчы стадыі 1/8 фіналу «Манчэстэр Сіці».

Сустрэча, якая адбылася на стадыёне «Этыхад» у Манчэстэры, завяршылася з лікам 1:2. Першы гол у матчы забіў гулец «Рэала» Вінісіус Жуніёр, які рэалізаваў пенальці на 22-й хвіліне. «Гараджане» зраўнялі на 41-й хвіліне, адзначыўся Эрлінг Холанд. На 90+2-й хвіліне Вінісіус забіў свой другі гол у гэтай гульні.

Апошнія навіны