BE RU EN

У Маскве прагрымелі выбухі

  • 26.03.2026, 8:52

Паведамляецца пра атаку дзясяткаў беспілотнікаў.

Маскву з вечара серады, 25 сакавіка, атакуюць беспілотнікі. Мэр горада Сяргей Сабянін сцвярджае, што расійская СПА нібыта ўжо збіла больш за 30 дронаў, якія рухаліся ў бок сталіцы краіны-агрэсара.

Па яго словах, абломкі аднаго з дронаў нібыта ўпалі паблізу вёскі Клянова ў Троіцкай акрузе Масквы, у выніку чаго «ў прыватным доме ўспыхнуў пажар, адзін чалавек пацярпеў».

Як паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы, з-за атакі маскоўскія аэрапорты Внукава і Шарамецьева адпраўляюць рэйсы па ўзгадненні з уладамі.

Апошнія навіны