Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Маямі
- 26.03.2026, 9:21
Беларуска перамагла амерыканку.
У матчы 1/4 фіналу турніру ў Маямі першая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэлася з амерыканкай Хэйлі Баптыст і завяршыла сустрэчу ў двух сэтах — 6:4, 6:4. На пераадоленне супраціву суперніцы беларускай тэнісістцы спатрэбілася паўтары гадзіны.
У паўфінале, які адбудзецца 27 сакавіка, лідарка сусветнага рэйтынгу згуляе з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай. Яна ў сваім чвэрцьфінале аказалася мацнейшай за амерыканку Джэсіку Пегулу, саступіўшы ў першым сэце, але ўзяўшы верх у наступных двух — 2:6, 6:3, 6:4.