Трамп зрабіў заяву аб перамовах з Іранам
- 26.03.2026, 10:48
Прадстаўнікі Тэгерана «хочуць заключыць пагадненне, але баяцца пра гэта гаварыць».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран «вельмі хоча» дасягнуць пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, але «баіцца пра гэта гаварыць». Пра гэта паведамляе CNN.
Паводле слоў Трампа, іранскія прадстаўнікі ўдзельнічаюць у перамовах, аднак утаіваюць гэта са страху за сваё жыццё.
«Ніхто ніколі не бачыў нічога падобнага да таго, што мы робім на Блізкім Усходзе з Іранам, і, дарэчы, яны вядуць перамовы і вельмі хочуць заключыць пагадненне, але баяцца пра гэта гаварыць, таму што лічаць, што іх заб'юць уласныя людзі. Яны таксама баяцца, што іх заб'ём мы», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.
СМІ паведамляюць, што Вашынгтон разлічвае правесці чарговы раўнд перамоваў з Іранам аб завяршэнні вайны ў бліжэйшыя выхадныя, 28–29 сакавіка.