Медыцынскія ўніверсітэты Беларусі значна пашырылі набор на бюджэт
- 26.03.2026, 11:14
Плюс 760 месцаў.
У цяперашнюю ўступную кампанію беларускія медыцынскія ўніверсітэты значна пашырылі набор на бюджэтныя месцы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінздароўя.
Паводле слоў начальніцы галоўнага ўпраўлення кадравай працы і прафесійнай адукацыі Мінздароўя Вольгі Калюпанавай, сёлета ў Беларусі створаныя беспрэцэдэнтныя ўмовы для абітурыентаў медыцынскіх ВНУ – значна павялічыўся набор на бюджэт. У прыватнасці, ён вырас на 760 месцаў.
Кантрольныя лічбы прыёму будуць афіцыйна апублікаваныя на сайтах медыцынскіх універсітэтаў да 1 красавіка, па мэтавым наборы – да 1 мая.
Акрамя таго, перагледжаны мэтавы набор: калі раней ён складаў 80% па ўсіх спецыяльнасцях, то ў гэтую ўступную кампанію ў залежнасці ад запатрабаванасці спецыяльнасці ўстаноўлены паказчыкі ад 45% да 70%.