BE RU EN

Калумбійцы сустрэлі беларуса ў чат-рулетцы і заспявалі яму «Ехаў Ясь на кані»

  • 26.03.2026, 13:30

Відэа пакарыла Сеціва.

Калумбійскі гурт Los iankovers апублікаваў відэа з чат-рулеткі — сацыяльнай сеткі, дзе можна паразмаўляць з выпадковымі людзьмі праз вэб-камеру. Фронтмэн гурта Янко Богдан Пеньяфорт Лобунец наткнуўся на беларуса і заспяваў яму песню «Ехаў Ясь на кані».

Відэа стала вірусным у Сеціве і сабрала дзясяткі тысяч праглядаў.

Сам Янко Богдан Пеньяфорт Лобунец мае глыбокія ўкраінскія карані. Яго маці — украінка, а бацька — калумбіец.

Апошнія навіны