Калумбійцы сустрэлі беларуса ў чат-рулетцы і праспявалі яму «Ехаў Ясь на кані»
- 26.03.2026, 21:06
Відэа пакарыла Сеціва.
Калумбійскі гурт Los iankovers апублікаваў відэа з чат-рулеткі — сацсеткі, дзе можна пагутарыць з выпадковымі людзьмі праз вэб-камеру. Фронтмэн гурта Янко Богдан Пеньяфорт Лобунец натыкнуўся на беларуса і праспяваў яму песню «Ехаў Ясь на кані».
Відэа стала вірусным у Сеціве і сабрала дзясяткі тысяч праглядаў.
Сам Янко Богдан Пеньяфорт Лобунец мае глыбокія ўкраінскія карані. Яго маці — украінка, а бацька — калумбіец.