Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч выйшлі на волю
- 26.03.2026, 17:12
За кратамі застаюцца іх калегі – Дзмітрый Колас і Вікторыя Багдановіч.
Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч, затрыманыя 21 лютага па «справе кнігавыдаўцаў», выйшлі на волю з СІЗА КДБ, піша ПЦ «Вясна».
Нагадаем, у лютым у Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Пазней «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызналі выдавецтва Gutenberg Publisher, закрылася «Тэхналогія».
Абвінавачанні ў экстрэмізме беларускія ўлады выкарыстоўваюць для барацьбы з апанентамі, а таксама для пераследу іншадумства ў цэлым.