BE RU EN

Навукоўцы падлічылі, колькі зуброў у Белавежскай пушчы

  • 26.03.2026, 17:24

Папуляцыя вырасла.

Работнікі нацыянальнага парку завяршылі ўлік зуброў: за год папуляцыя павялічылася на 58 асобін, паведамляе афіцыйны сайт нацпарку.

Усяго ў Белавежскай пушчы ўлічылі 784 асобіны. Сярод іх:

- 425 — дарослыя самкі (ад 3,5 года і старэй),

- 130 — дарослыя самцы,

- 139 — маладняк (1,5—3,5 года),

- 90 — сёлеткі (да 1 года).

Больш за ўсё зуброў жыве ў паўднёвай частцы нацыянальнага парку (Сухапольскае, Нікараўскае, Ясеньскае і Пашукоўскае лясніцтвы) — 263 асобіны, на паўночным усходзе (Навадворскае, Поразаўскае лясніцтвы) — 178, у паўночнай частцы — 69 (Свіслацкае лясніцтва). Акрамя таго, паўднёва-заходні статак пражывае на тэрыторыі Камянецкага БТПР (184 асобіны), частка, што аддзялілася ад паўднёвага статку, — 82 галавы, — у Пружанскім БТПР. Яшчэ 8 зуброў на пачатак 2026 года пражывалi ў экскурсійных вальерах.

Апошнія навіны