BE RU EN

Z-ваенкара затрымалі ў Маскве

  • 26.03.2026, 17:35

Па справе аб вымагальніцтве.

Z-ваенкара Эміля Музафарава затрымалі ў Маскве па справе аб вымагальніцтве. Пра гэта паведамляюць ВЧК-ОГПУ, «Старая площадь» і Z-блогер Раман Кірылаў са спасылкай на крыніцы. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма, адзначае «Новая газета Еўропа».

Ствярджаецца, што абвінавачанне супраць яго заключаецца ў тым, што ён пералічваў грошы, сабраныя на патрэбы «СВА», на рахунак свайго дабрачыннага фонду.

ВЧК-ОГПУ і «Старая площадь» пішуць, што ў справе «замешаны» даносчык Віталь Барадзін, які прапаноўваў Музафараву «спыніць крытыку на адрас Умара Крэмлёва». Паводле даных каналаў, Музафараў пасля затрымання абвясціў галадоўку.

ASTRA адзначае, што некалькі дзён таму Музафараў апублікаваў відэа з Дзярждумы. У ім ён абвінаваціў расійскую букмэкерскую кантору Parimatch у сувязях з «мярзотнікамі, якія фінансуюць ЗСУ», а таксама заявіў пра сувязі Умара Крэмлёва з гэтай кампаніяй.

Умар Крэмлёў (папярэдняе прозвішча — Лутфуллаеў) — прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі бокса. За апошнія гады дзякуючы сяброўству з кіраўніком службы аховы прэзідэнта Аляксеем Рубежным атрымаў у валоданне адразу некалькі буйных актываў. Сярод іх — нацыяналізаваны аўтадылер «Рольф», будаўнічая кампанія Ava Group і прадпрыемства «Спартыўныя латарэі».

Апошнія навіны