Пасажыр мінскага метро папрасіў прадаць яму адразу тры тысячы жэтонаў па старым кошце
- 26.03.2026, 18:47
Усё з-за падаражання праезду.
Заўтра ў Мінску падаражае праезд у грамадскім транспарце.
Мінскі метрапалітэн паведамляе, што ўжо з 21 сакавіка назіраецца павышаны попыт на жэтоны.
Быў зафіксаваны адзінкавы выпадак, калі беларус звярнуўся з просьбай аб набыцці трох тысяч жэтонаў.
Прэс-служба падземкі не ўдакладняе, ці прадалі пасажыру такую колькасць малінавых круглячкоў. Але нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў жэтон вяртанню не падлягае.