Украіна і Саудаўская Аравія падпішуць пагадненне аб бяспецы
- 27.03.2026, 6:12
Што вядома.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які ў чацвер, 26 сакавіка, прыбыў з неабвешчаным візітам у Саудаўскую Аравію, плануе падпісаць са спадчынным прынцам краіны Мухамадам бін Салманам Аль Саудам пагадненне аб «супрацоўніцтве ў сферы бяспекі», у прыватнасці аб «абароне паветранай прасторы». Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка — якой менавіта краіны, не ўдакладняецца.
«Прыбыў у Саудаўскую Аравію. Запланаваныя важныя сустрэчы. Мы цэнім падтрымку і падтрымліваем тых, хто гатовы працаваць разам з намі дзеля бяспекі», — напісаў пра візіт у Саудаўскую Аравію Зяленскі ў сваім Telegram-канале. Якія менавіта сустрэчы кіраўнік украінскай дзяржавы правядзе ў краіне, у паведамленні не ўдакладнена. AFP таксама не прыводзіць падрабязнасцяў наконт магчымога пагаднення паміж краінамі.