У Расіі атакаваны найбуйнейшы ў Еўропе завод фосфарных угнаенняў
- 27.03.2026, 10:45
Успыхнуў пажар.
У горадзе Чарапавец Валагодскай вобласці РФ уначы на 27 сакавіка гучалі выбухі. Мясцовыя ўлады паведамілі пра атаку БПЛА на чарапавецкую прамысловую зону і пра «падзенне абломкаў».
Атакаваны хімічны завод «Апатит» групы «ФосАгро» – найбуйнейшы ў Еўропе вытворца фасфатных угнаенняў, таксама магло прыляцець па «Северстали». Падрабязнасці атакі паведамляе тэлеграм-канал Exilenova+.
Што вядома
Каля 3 гадзіны ночы ў Exilenova+ са спасылкай на паведамленні жыхароў Чарапавеца паведамілі пра атаку на ААТ «Апатит» (Чарапавецкі хімічны кластар групы «ФосАгро»).
«Гэта найбуйнейшы ў Еўропе вытворца фасфатных угнаенняў, фосфарнай і сернай кіслот, а таксама адзін з лідараў у Расіі па аб'ёмах выпуску NPK-угнаенняў», – патлумачылі ў канале.
Расіяне масава злівалі ў сетку вялікую колькасць відэа і фота, якія зафіксавалі як моманты прылётаў, так і зарыва ад пажару, што ўспыхнуў пасля іх.
Атаку — без падрабязнасцей — пацвердзіў і губернатар Валагодскай вобласці Георгій Філімонаў.
«Ідзе атака БПЛА на чарапавецкую прамысловую зону. Працуюць сілы ППА. На месцы падзення абломкаў працуюць прадстаўнікі экстрэнных службаў. Просьба захоўваць спакой. Інфармацыя ўдакладняецца. Буду трымаць у курсе», – напісаў чыноўнік.
Тым часам у Exilenova+ паведамілі пра верагоднае паражэнне яшчэ аднаго важнага для расійскай эканомікі прадпрыемства — сталеліцейнага завода «Северсталь»: там нібыта гарыць адна з печаў.
Тым часам расійская ППА, спрабуючы збіць невядомыя добрыя дроны, традыцыйна лупіла па горадзе.