Колькасць насельніцтва Гомеля ўпала ніжэй за 500 тысяч
- 27.03.2026, 12:14
Другі горад Беларусі губляе людзей.
Па стане на 1 студзеня 2026 года афіцыйная колькасць насельніцтва Гомеля — другога па велічыні горада Беларусі — склала 499 853 чалавек. Гэта азначае, што ўпершыню з 2010 года лічба апусцілася ніжэй за паўмільёна чалавек.
Колькасць насельніцтва Гомеля расла да распаду СССР, па стане на 1989 год у горадзе налічвалася 512 тысяч чалавек. На працягу 1990–2000-х лічба трымалася ніжэй за сімвалічную мяжу, а ў 2011‑м зноў павялічылася.
Пікавым для Гомеля стаў 2018 год — амаль 536 тысяч чалавек. А цяпер зноў пачалося выміранне насельніцтва.