BE RU EN

Жыхарам Бурятыі прапанавалі штомесяц аддаваць частку заробку на падтрымку вайны

  • 27.03.2026, 13:06

Большасць бюджэтных устаноў ужо падтрымала «ініцыятыву».

Улады Бурятыі ў РФ заклікалі жыхароў штомесяц пералічваць частку заробку на патрэбы ўдзельнікаў вайны супраць Украіны, піша The Moscow Times.

Паступіла прапанова ад Савета кіраўнікоў Кабанскага раёна, паведамляюць «Байкальскія агні». Рэкамендаваная сума — 300 рублёў. «У нашым раёне МРОТ цяпер складае 40 639 рублёў, за аснову ўзялі 25% ад штодзённага заробку. Для аднаго чалавека 300 рублёў — сума нязначная», — заявілі чыноўнікі.

Яны нагадалі, што цяпер у Бурятыі час ад часу праводзіцца «акцыя па зборы аднадзённага заробку» на падтрымку вайны. На іх думку, гэтая практыка неэфектыўная, бо часам становіцца «цяжкім цяжарам для сямейнага бюджэту», у выніку «сродкі паступаюць нераўнамерна». Новы падыход прызваны забяспечыць стабільнае і рэгулярнае паступленне грошай, бо сучаснае абсталяванне, якое просяць на фронце, «каштуе дорага і патрабуецца неадкладна», падкрэслілі чыноўнікі. Паводле іх слоў, большасць устаноў, якія фінансуюцца з раённага бюджэту, а таксама Кабанская цэнтральная раённая бальніца ўжо падтрымалі ініцыятыву: супрацоўнікі «напісалі заявы аб утрыманні сродкаў на заяўкі байцоў».

Апошнія навіны