Чаргі на мяжы з ЕС рэзка выраслі
- 27.03.2026, 13:59
Больш за тысячу машын скапіліся на выездзе з Беларусі.
Перад выхаднымі днямі больш за 900 фур і 300 легкавых аўто чакаюць уезду ў Літву і Польшчу. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 27 сакавіка.
Паводле даных ДПК, перад літоўскімі пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) фіксуецца 640 цяжкагрузных аўтамабіляў. Кантрольныя службы сумежнага боку на гэтых маршрутах за суткі прынялі 23% і 40% грузавікоў ад нормы адпаведна.
Каля 300 фур чакаюць уезду ў ЕС перад польскімі памежнымі пераходамі Кукурыкі (Казлоўічы) і Баброўнікі (Бераставіца). На сумежную тэрыторыю па гэтых маршрутах прайшло 38% грузавікоў.
Што да легкавушак, перад усімі польскімі пунктамі пропуску налічваецца 330 аўто.