У Мінску ўтварыліся чаргі за бярозавым сокам
- 27.03.2026, 15:17
Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі пяцілітровых бутляў.
І ўсе гэтыя дні каля грузавікоў утвараюцца вялізныя чаргі. Людзі напаўняюць да дзясятка і больш 5‑літровых бутляў, піша Blizko.by.
Адна з афіцыйных кропак продажу соку знаходзіцца па адрасе: праспект Дзяржынскага, 103, каля задняга фасада ГЦ «Тытан».
Вось такі здымак рэдакцыя Blizko.by зрабіла ў сераду, 25 сакавіка. Тут можна разгледзець больш за тры дзясяткі чалавек, якія сталі ў чаргу да грузавіка Стаўбцоўскага лясгаса.
Вось здымкі за чацвер, 26 сакавіка, кадры зробленыя незадоўга да паўдня. Грузавік яшчэ не прыехаў, але ў чарзе дзяжураць ужо каля 70 чалавек.
А вось сённяшнія кадры, 27 сакавіка. Грузавік прыехаў і шчодра (у два шлангі) раздае бярозавік усім ахвотным. У чарзе мы налічылі каля трох дзясяткаў чалавек. Адзін пакупнік на аўтамабілі напоўніў адразу паўтара дзясятка 5– і 6‑літровых бутляў. Але большасць абыходзіцца меншымі аб'ёмамі: ад адной-дзвюх двухлітровак да двух-трох пяцілітровак.
Сок каштуе 55 капеек за літр. Спяшайцеся напоўніць свае бутэлькі.