Apple раскрыла галоўную таямніцу IPhone 18 Pro
- 27.03.2026, 15:46
Яна датычыцца дызайну.
Кампанія Apple у найбліжэйшыя гады не зможа выпусціць iPhone з цалкам безрамкавай пярэдняй панэллю. Пра гэта паведамляе (AppleInsider https://appleinsider.com/articles/26/03/24/apples-all-screen-iphone-isnt-coming-soon) са спасылкай на інсайдэраў і даныя ланцуга паставак.
Паводле інфармацыі крыніц, ключавая праблема — у тэхналогіях схавання пярэдніх датчыкаў пад дысплеем. Перш за ўсё гаворка ідзе пра сістэму Face ID (TrueDepth), якую пакуль не ўдаецца поўнацэнна размясціць пад экранам без зніжэння хуткасці і дакладнасці распазнавання.
Першапачатковы план прадугледжваў, што Apple пазбавіцца ад Dynamic Island у iPhone 18 Pro і Pro Max, схаваўшы сістэму Face ID пад экранам. Гэта дазволіла б пакінуць толькі невялікі выраз для пярэдняй камеры ў верхнім левым куце.
Замест гэтага Apple увядзе паменшаны на 35% варыянт Dynamic Island у наступных Pro-версіях. Выраз будзе менш адцягваючым і больш акуратна ўпісаным у экран, але захавае ўсе звыклыя функцыі, уключаючы Live Activities.
Тым не менш цалкам «чысты» экран без выразаў і адтулін застаецца задачай на больш аддаленую перспектыву. Паводле даных інсайдэраў, Apple усё яшчэ сутыкаецца з сур'ёзнымі тэхнічнымі абмежаваннямі і не гатовая вывесці такую тэхналогію на рынак у найбліжэйшы час.