BE RU EN

У Беларусі рэзка даражэе бензін

  • 27.03.2026, 15:54

Падаражанне пачнецца ўжо на гэтым тыдні.

Кошт паліва ў Беларусі істотна вырасце. Пра якія сумы ідзе гаворка, расказалі у прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Прычынай назвалі глабальны рост каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусветным рынку. З-за гэтага ўзрасла цана на нафту для беларускіх НПЗ, а таксама павялічыліся лагістычныя выдаткі.

Улічваючы ўсё гэта, канцэрн вырашыў правесці паэтапнае павышэнне цэн на паліва.

Ужо з 28 сакавіка кошт паліва вырасце на 4 капейкі і складзе на АІ-92 – 2,54, АІ-95 – 2,64, АІ-98 – 2,86, дызельнага паліва – 2,64 рубля.

А праз тыдзень, 4 красавіка, адбудзецца падаражанне яшчэ на 3 капейкі. Канчатковая цана складзе на АІ-92 – 2,57, АІ-95 – 2,67 рубля, АІ-98 – 2,89 рубля, дызельнага паліва – 2,67 рубля.

У выніку за тыдзень цэны на паліва вырастуць у суме на 7 капеек.

Апошнія навіны