Украінскія зенітчыкі «прыземлілі» дзевяць расійскіх дронаў «Маланка»
- 27.03.2026, 16:37
Філігранная праца.
Спецыялісты зенітна-ракетнага дывізіёна 67-й асобнай механізаванай брыгады (ДУК) прадэманстравалі выдатныя вынікі ў барацьбе з расійскімі ўдарнымі беспілотнікамі. За апошні час украінскім абаронцам удалося знішчыць у паветры дзевяць варожых дронаў тыпу «Маланка».
«Філігранная праца спецыялістаў зенітна-ракетнага дывізіёна 67 АМБр. Кожная «Маланка» ў украінскім небе хутка змяняе статус на «знішчаны»», — гаворыцца ў каментары да відэазапісу з фрагментамі баявой працы украінскіх воінаў.