У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны»
- 27.03.2026, 17:02
Сярод удзельнікаў народнага абрада былі і дзеці.
У Гомелі затрымалі некалькі чалавек за ўдзел у традыцыйным веснавым абрадзе «Гуканне вясны» ў мясцовым рэстаране. Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна» са спасылкай на некалькі незалежных адна ад адной крыніц.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, «Гуканне вясны» адбылося ў суботу, 21 сакавіка, і магло быць узгоднена з абласным выканаўчым камітэтам.
Паводле даных з адкрытых крыніц, удзельнікі мерапрыемства сабраліся ў закрытым унутраным двары рэстарана, а не на гарадской плошчы і не на вуліцы. На сустрэчы прысутнічалі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку дзеці.
Як сцвярджаюць праваабаронцы, на затрыманых склалі адміністратыўныя пратаколы за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства». Дакладная іх колькасць не паведамляецца.