У пчаляра на Гродзеншчыне прапалі 100 тысяч пчол
- 27.03.2026, 19:40
Пчол шукала міліцыя.
У Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці пчаляр вырашыў паправіць справы за чужы кошт. У суседа ён скраў пяць пчаліных сем'яў — прыблізна 100 тысяч насякомых.
68-гадовы ўладальнік пчол пайшоў у міліцыю. Ён расказаў, што з яго пасекі ў вёсцы Дамінішкі зніклі насякомыя. Шкоду мужчына ацаніў у 1500 рублёў.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка выйшлі на падазраванага — ім аказаўся 70-гадовы жыхар суседняй вёскі Струбніца. Высветлілася, што ў яго зімой загінулі свае пчолы, і мужчына вырашыў кампенсаваць страту за кошт суседа.
Ён забраў з вулляў рамкі з пчалінымі сем'ямі і перанёс да сябе на ўчастак. Адна такая сям'я зімой і вясной налічвае ад 10 да 30 тысяч асобін.
Гаспадар адразу распазнаў сваіх насякомых, бо рамкі ён рабіў сам. Скрадзенае канфіскавалі, а на няўдалага пчаляра завялі крымінальную справу за крадзеж.