Джон Коул адказаў на ліст Кацярыны Андрэевай
- 27.03.2026, 20:30
Журналістка нагадала, што многія беларускія палітвязні дагэтуль застаюцца за кратамі.
Як паведамляў Charter97.org, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева накіравала ліст прадстаўнікам ЗША з падзякай за сваё нядаўняе вызваленне і з просьбай дапамагчы вызваліць таксама іншых людзей, у тым ліку яе мужа Ігара Ільяша. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коул адказаў на ліст.
У сацыяльнай сетцы X Джон Коул напісаў: Working towards that goal («Працуем над гэтай мэтай»).