BE RU EN

Ці здольны Крэмль атакаваць краіны Балтыі?

  • Раман Папкоў
  • 27.03.2026, 21:50

Прапагандысты ўжо пачалі.

Што да вопляў прапаганды РФ пра тое, што краіны Балтыі далі сваё неба для пралёту ўкраінскіх дронаў. Наўрад ці гэта прамы пошук «казуса белі» тут і цяпер, але гэта дакладна праца на будучыню. На ўзмацненне вобразу ворага, на дэманізацыю. Як гэта было з Украінай у 2014–2021 гадах.

Пытанне толькі ў адным: ці здольны Крэмль атакаваць краіны Балтыі, маючы актыўныя, палаючыя франты ва Украіне. Магчыма, у Крамлі лічаць, што так, здольны. І мы ўбачым «балтыйскую СВА» адначасова з працягам украінскай вайны. Цэлую кіпу прапагандысцкіх «падстаў» яны нарабяць лёгка. Ужо пачалі. А можа, у запасе ёсць яшчэ некалькі гадоў.

У любым выпадку спадзяюся, што эмігравалыя ў Вільнюс, Рыгу і Талін расійскія журналісты і актывісты не пакінуць у суровы час гарады і краіны, што шляхетна далі ім прытулак. Як і мы не пакінулі паўакружаны Кіеў і паспешна вучыліся страляць з РПГ-7 у сакавіку 2022-га на палігонах, часова прыбраўшы далей у кішэні свае журналісцкія ксывы.

Спадзяюся, гэтыя цудоўныя людзі таксама застануцца з Вільнюсам, Рыгаю і Талінам. А не пачнуць драпаць далей, пакуль пуцінскія танкі не перарэжуць Сувалкскі калідор. Застануцца ж?

Раман Папкоў, Telegram

Апошнія навіны