БелАЗ раздаўіў пазадарожнік на Сахаліне
- 27.03.2026, 22:04
Адзін чалавек загінуў, другі ў бальніцы.
На Сахаліне БелАЗ раздаўіў пазадарожнік з людзьмі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Amur Mash.
«Трагедыя адбылася на Солнцаўскім вугальным разрэзе Усходняй горнаруднай кампаніі. Кар’ерны самазвал наехаў на «УАЗ Патрыёт» — у апошняй машыне былі бульдазерыст і майстар», — паведамляецца ў публікацыі.
Паводле даных канала, у выніку здарэння адзін з мужчын атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, другі — сур’ёзную траўму нагі: цяпер ён у цяжкім стане ў Углегорскай ЦРБ.
Таксама паведамляецца, што фірма ўзяла на сябе выдаткі на лячэнне пацярпелага работніка.