BE RU EN

Іран нанёс удар па авіябазе ў Саудаўскай Аравіі

  • 28.03.2026, 9:53

Паранены 12 амерыканскіх вайскоўцаў.

У выніку іранскага ваеннага ўдару па авіябазе «Прынц Султан» у Саудаўскай Аравіі 12 амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні, двое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў прадстаўнік амерыканскіх уладаў агенцтву Reuters.

Паводле журналістаў, усяго больш за 300 амерыканскіх салдат атрымалі раненні з моманту пачатку вайны супраць Ірана 28 лютага.

«Раней у пятніцу амерыканскія вайскоўцы паведамілі, што 273 з іх ужо вярнуліся да выканання службовых абавязкаў. Падчас канфлікту загінулі 13 амерыканскіх вайскоўцаў», — нагадалі ў выданні.

Таксама ў Reuters дадаюць, што ў суботу Ізраіль заявіў, што зафіксаваў запуск ракеты з тэрыторыі Емена, што стала першым такім выпадкам з пачатку вайны з Іранам. У той жа час дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа падкрэсліў, што ягоная краіна разлічвае завяршыць ваенныя аперацыі на працягу тыдняў, а не месяцаў.

«Хоць Ізраіль заявіў, што ў суботу зноў нанёс удары па мэтах у сталіцы Ірана, ён таксама выявіў ракету, якая, паводле яго слоў, была запушчана з Емена», — удакладнілі ў матэрыяле.

Апошнія навіны