Трамп рэзка выказаўся пра спадчыннага прынца Саудаўскай Аравіі
- 28.03.2026, 18:25
Паводле яго слоў, Эр-Рыяд павінен змяніць тон зносін з Вашынгтонам.
Спадчынны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бін Салман не чакаў такога развіцця падзей і цяпер вымушаны змяніць сваё стаўленне да ЗША.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
— Ён не думаў, што давядзецца цалаваць мяне ў задніцу. Ён сапраўды не думаў. Ён думаў, што гэта будзе проста чарговы амерыканскі прэзідэнт-няўдачнік, пры якім краіна скаціцца ўніз, але цяпер ён мусіць быць са мной ветлівым, — сказаў Трамп.
Кіраўнік Белага дома растлумачыў, што саудаўскі прынц нібыта разлічваў на слабасць ЗША, аднак сітуацыя змянілася. Пасля гэтага Трамп дадаў, што Эр-Рыяд павінен змяніць тон зносін з Вашынгтонам.
Прыкметна, што яшчэ некалькі дзён таму Трамп назваў прынца ваяром і заявіў, што Саудаўская Аравія ваюе на адным баку з ЗША.