BE RU EN

Колькасць платнікаў у беларускіх ВНУ будзе ўдвая меншая, чым колькасць бюджэтнікаў

  • 28.03.2026, 18:40

Пяць гадоў таму іх было амаль пароўну.

У 2026 годзе беларускія ВНУ прымуць каля 49,1 тысячы студэнтаў. З іх каля 33,1 тысячы — «на бюджэт» (з абавязковым размеркаваннем), і толькі 16 тысяч — «на платныя аддзяленні».

Сёлета ў Беларусі набіраюць на 5,8 тысячы студэнтаў менш, чым у 2021‑м (тады было 54,9 тысячы).

Пры гэтым колькасць бюджэтнікаў расце з года ў год. З 27,8 тысячы ў 2021 годзе яна павялічылася да 33,1 тысячы ў 2026 годзе. То бок за пяць гадоў іх стала на 3,3 тысячы больш.

А вось колькасць платнікаў штогод рэзка скарачаецца: уладам не падабаецца, калі студэнт пасля навучання можа сам выбіраць, дзе працаваць.

У 2021‑м на платныя аддзяленні набіралі 27,1 тысячы чалавек — амаль столькі ж, колькі і «на бюджэт». А план набору на 2026 год — усяго 16 тысяч платнікаў.

Апошнія навіны