У Брэсцкай вобласці згарэла чвэрць вёскі
- 29.03.2026, 12:10
Буйны пажар успыхнуў у Пружанскім раёне.
У вёсцы Баяры Пружанскага раёна ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку здарэння агнём знішчаны 6 нежылых дамоў і 12 гаспадарчых пабудоў. На месцы працавалі 11 адзінак тэхнікі.
Ніхто не пацярпеў.