Перамогабесце ў Расіі завісла на «палову шостай»
- Аляксандр Невзораў
- 29.03.2026, 14:15
Франтавы ветрык разганяе ўсе міражы.
Перамогабесце расійскіх ваенкараў завісла на «палову шостай».
Да стоячага стану яго не вернуць ні слізкія экзэгезы Пуціна, ні тупая хлусня Герасіма Безкупянскага, ні канібалізм Дугіна.
Франтавы ветрык разганяе ўсе міражы і разляпляе самыя зліплыя павекі.
На пяты год вайны і ваенкары заўважылі, што фюрэр — плешывае нуднае чмо, якое вечна жаліцца на тое, што яму перашкаджаюць забіваць.
Адкрылося ваенкарам, што расійскі генералітэт — натоўп пераапранутых злодзеяў.
А таксама і тое, што адзіны досвед, які набыла армія Расіі, — гэта досвед дэградацыі і ўсіх звязаных з ёй радасцяў.
Рэжым, верагодна, цяпер зоймецца ваенкарамі ўжо ўпрытул.
Праўда, Расія — шчодрая душа. Яна ні для каго не пашкадуе псіхушак, катавальных падвалаў і магіл.
Аляксандр Невзораў, «Тэлеграм»